Пасяджэнне «Школы сацыяльнага работніка»

26.06.2025

У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылося чарговае пасяджэнне «Школы сацыяльнага работніка», з удзелам спецыялістаў розных ведамстваў.

У ходзе мерапрыемства прааналізавана работа і падведзены вынікі работы аддзялення сацыяльнай дапамогі дома,філіялаў установы за першае паўгоддзе 2025 года, а таксама разгледжаны наступныя пытанні:

- прафілактыка карупцыйных правапарушэнняў у сферы сацыяльнай абароны;

- фінансавая пісьменнасць; рэкамендацыі па супрацьдзеянні махлярству з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі;

- забеспячэнне бяспечных умоў працы сацыяльных работнікаў;

- супрацьпажарная бяспека абслугоўваюцца грамадзян.

Падпішыцеся на нашы навіны