Жыць актыўна - гэта стыльна, пазітыўна!

01.07.2025

Для спорту і здаровага ладу жыцця Няма абмежаванняў. Гэта яшчэ раз даказалі каманды грамадзян «срэбнага» ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН прыняўшы актыўны ўдзел у раённай спартакіядзе сярод ветэранскіх першасных арганізацый, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

За права называцца самымі хуткімі, спрытнымі і моцнымі змагаліся 8 каманд.

Праграма спартакіяды ўключала розныя конкурсы і спаборніцтвы на спрыт, хуткасць, трапнасць, логіку.

На спартыўнай пляцоўцы панаваў дух суперніцтва, балельшчыкі на трыбунах актыўна падтрымлівалі спартсменаў, якія з азартам пераадольвалі перашкоды.

Каманды Верхнядзвінскага ТЦСАН прадэманстравалі сваю актыўную жыццёвую пазіцыю, жыццерадаснасць, запал, гумар і добры настрой.

Падпішыцеся на нашы навіны