
Ніхто не забыты
02.07.2025Спецыялісты Верхнядзвінскага ТЦСАН сумесна з «срэбнымі» валанцёрамі, па просьбе родных, якія звярнуліся ў ТЦСАН, правялі пошукавую працу па ўдакладненні месца пахавання загінуўшых воінаў з Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна.
Як вынік, і вельмі сімвалічна напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сям'я з г. Ноўгарада наведала воінскае пахаванне ў г.п. Асвея.
Нашчадкі загінулага вайскоўца шчыра дзякавалі за праведзеную працу і не абыякавасць да памяці ваенных гадоў.
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7639-nikhto-ne-zabyty.html#sigProIdd0c1146912