
Суботнік
15.08.2025Суботнік-добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні. У гэты дзень добраўпарадкоўваюць і прыводзяць у належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Падтрымаць добрую ініцыятыву ў гэты дзень паспяшаўся і працоўны калектыў філіяла г.п. Асвея Верхнядзвінскага ТЦСАН.
Спецыялісты прывялі ў парадак помнік Воінам-вызваліцелям, брацкую магілу: ачысцілі плітку да прылеглай тэрыторыі ад смецця, прыбралі сухое лісце, знішчылі пустазелле і параслі, а таксама аказалі дапамогу самотнаму пенсіянеру ў рамонце драўлянага насцілу ў выглядзе мастка для пераходу праз канаву.
https://verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7695-subotnik.html#sigProId5f20b38282