Турызм як шлях да актыўнага даўгалецця

19.08.2025

З мэтай рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце-2030» і падтрымання здаровага ладу жыцця для грамадзян «срэбнага» ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН пры ўдзеле джэнтльменаў-валанцёраў быў арганізаваны міні-турзлёт у гарадскім парку.

На працягу ўсяго мерапрыемства каманды ўдзельнічалі ў інтэлектуальных віктарынах, спартыўным арыентаванні, паказваючы свой спрыт, сілу і цягавітасць.

Такія мерапрыемствы не толькі спрыяюць фізічнаму здароўю, але і ўмацоўваюць духоўныя сувязі, робячы жыццё ярчэй і насычаней для кожнага ўдзельніка.

Падпішыцеся на нашы навіны