Гульнявая праграма «Вясёлы святлафор»

20.08.2025

У Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. Т.Хадкевіча для наведнікаў аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абилитации інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН адбылася гульнявая праграма «Вясёлы святлафор», арганізаваная загадчыкам аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Н. А.Міхеевай.

Хлопцы даведаліся для чаго патрэбен святлафор і чаму сігнальныя агні рознага колеру, адгадвалі загадкі пра казачны Транспарт літаратурных герояў, адказалі на пытанні віктарыны «Гэта можна, гэта не» і «Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры». Прынялі ўдзел у рухомых гульнях «Хто хутчэй даедзе» і «Фізкультхвілінка».

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія прызы.

Мерапрыемства не толькі павысіла ўзровень ведаў у выхаванцаў аддзялення аб правілах дарожнага руху, але і падарыла ім шмат станоўчых эмоцый. Бо бяспека на дарогах-гэта вельмі важна.

Падпішыцеся на нашы навіны