«Сонечнае свята-Яблычны Спас»

20.08.2025

Грамадзяне «срэбнага» ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН і джэнтльмены-валанцёры прынялі ўдзел у пасяджэнні валанцёрскага клуба «Ветах», на тэму: «Сонечнае свята-Яблычны Спас», якое прайшло ў Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім.Т. Хадкевіча.

Удзельнікі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй, традыцыямі і звычаямі свята, але і актыўна ўдзельнічалі ў тэматычных конкурсах і гульнях.

Па завяршэнні пасяджэння ўдзельнікі з вялікай карысцю для душы і цела пагутарылі адзін з адным за кубачкам гарбаты з пірагамі і духмянымі яблыкамі.

Падобныя тэматычныя мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй. Яны гуляюць важную ролю ў падтрыманні актыўнага і здаровага ладу жыцця пажылых людзей, спрыяюць іх сацыяльнай адаптацыі і дораць радасць зносін.

Падпішыцеся на нашы навіны