Марафон бадзёрасці і добрага настрою

30.09.2025

Грамадзяне «срэбнага» ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН прынялі актыўны ўдзел у IV рэспубліканскім марафоне па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць», прымеркаванай да Дня пажылых людзей.

Старт спартыўнай падзеі далі ў маляўнічым месцы-гарадскім парку г. Верхнядзвінск.

У марафоне прынялі ўдзел 32 чалавекі ва ўзросце ад 65 да 81 года.

Самая ўзроставая ўдзельніца Маліноўская Ганна Піліпаўна-81 год.

Удзел у марафоне падарыў усім удзельнікаі масу станоўчых эмоцый. Бо скандынаўская хада для людзей старэйшага пакалення-лепшы варыянт рухальнай актыўнасці, зносін і падтрымання сіл

Падпішыцеся на нашы навіны