Справаздачна-выбарны сход членаў раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ»

17.10.2025

У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбыўся справаздачна-выбарны сход членаў раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» з удзелам старшыні Віцебскай абласной арганізацыі к. к. Ламчаноўскага.

У ходзе пасяджэння разгледжана шэраг пытанняў:

- абранне дэлегата на справаздачна-выбарную абласную канферэнцыю;

- прыцягненне моладзі да ініцыятыў ГА "БелТІЗ";

- змена ў парадку вылічэння тэрмінаў эксплуатацыі асобных ТССР.

Па заканчэнні сустрэчы Канстанцін Канстанцінавіч наведаў сацыяльны аб'ект Верхнядзвінскую цэнтральную раённую бібліятэку для аказання дапамогі ў планаванні элементаў даступнага асяроддзя.

Такія сустрэчы не толькі спрыяюць умацаванню арганізацыйнага ўзаемадзеяння, але і дазваляюць своечасова даводзіць да членаў таварыства важную і актуальную інфармацыю.

Падпішыцеся на нашы навіны