Прэмія імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі ўручана сацыяльнаму работніку філіяла г.п. Асвея Верхнядзвінскага ТЦСАН, шматдзетнай маці Анжэле Перапечкінай, за заслугі ў выхаванні дзяцей.
Анжэла Перапечкіна разам з мужам Уладзімірам выхоўвае траіх сыноў.
"Сакрэты сямейных рэцэптаў" пад такой назвай стартавала акцыя ў групе месэнджэра Viber грамадзян "сярэбранага" ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН, прымеркаваная да "Тыдня бацькоўскага кахання".
Лэдзі "элегантнага" ўзросту дзеляцца любімымі аўтэнтычнымі рэцэптамі страў беларускай кухні, якія з даўніх часоў рыхтаваліся ў іх сем'ях і дайшлі да нашых дзён.
У Верхнядзвінскім ТЦСАН ужо стала добрай традыцыяй ушаноўваць шматдзетных мам, гаварыць ім словы падзякі за нялёгкі матчыны подзвіг, дарыць кветкі і ўсмешкі, ад якіх святлеюць маміны твары.
Для навучэнцаў ЦКРНіР г.Верхнядзвінска праведзена экскурсія ў рамках выставы "Усё аб маміным кубку", таксама хлопцы вырабілі падарункі для сваіх матуль на майстар-класе, арганізаваным педагогамі ТЦСАН.
У рамках правядзення "Тыдня бацькоўскага кахання ў Верхнядзвінскім ТЦСАН" адбылося цёплае, сардэчнае свята свята «З любоўю да вас, мамачкі!» для ўсіх жанчын, якія наведваюць ОСРАИ, апроч гэтага ў аддзяленні працуе выстава «Усё пра маміны кубак», у якой прадстаўлены любімыя кубкі, сэрвісы, чайныя і кававыя пары, якія сабраны наведваючымі ОСРАИ ў рамках клуба па прафілактыцы кагнітыўных расстройстваў «Назад у СССР».