cvr_admin

У Верхнядзвінскім ТЦСАН праведзена сустрэча пажылых грамадзян са спецыялістам ААТ "Белаграпрамбанк" на тэму: "Грашовыя знакі: ад старажытнасці да нашых дзён".

У рамках мерапрыемства слухачы пазнаёміліся не толькі з гісторыяй узнікнення банкнот і з чаго яны складаюцца, а таксама з формамі зберажэння грашовых сродкаў, правіламі выкарыстання банкаўскімі карткамі, але і даведаліся аб спосабах прадухілення рызык фінансавага махлярства і асноўных мерах бяспекі, якія дапамогуць кліентам захаваць свае назапашванні. .

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Верхнядзвінскім ТЦСАН працягнуў гадзіну доблесці "Ішлі з перамогай партызаны..".

Выкарыстанне настольных гульняў, разам з іншымі інтэлектуальнымі хобі ў Верхнядзвінскім ТЦСАН-магутная прафілактыка кагнітыўных расстройстваў і дэменцыі.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. Тараса Хадкевіча для выхаванцаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і грамадзян "сярэбранага" ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН прайшла квэст-гульня "Па бібліятэчных лабірынтах".

На станцыях "Загадкі", "Бібліятэчная віктарына", "Угадай казку", "Красворд" удзельнікі ўспаміналі правілы паводзін у бібліятэцы, правілы абыходжання з кнігамі, угадвалі па апісанні казачных герояў.

У рамках святочных марапрыемстваў прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, спецыялістамі Верхнядзвінскага ТЦСАН праведзена танцавальная праграма "Для тых, каму за…".

Танцавальны вечар сабраў гараджан усіх пакаленняў.

Старонка 30 з 60

Падпішыцеся на нашы навіны