cvr_admin

Дэвіз Верхнядзвінскага ТЦСАН - "Дайсці да кожнага, хто мае патрэбу ў нашых паслугах, і дапамогі".

На гэты раз сацыяльная прыёмная разгарнулася ў аддзяленні Белпошты. Спецыялісты праінфармавалі грамадзян "сярэбранага" ўзросту аб сацыяльных паслугах раздалі буклеты і памяткі. Адказалі на пытанні.

У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася інфармацыйная гутарка з удзелам ААТ "ААБ Беларусбанк" з мэтай папярэджання ашуканскіх дзеянняў у адносінах да старэйшага пакалення.

Дыялог будаваўся на растлумачэнні прычын высокага росту пацярпелых пры правядзенні аперацый з банкаўскімі карткамі, аплаты праз сайты-двайнікі, вымагальніцтва грашовых сродкаў шляхам тэлефонных званкоў.

Серада, 20 Лістапад 2024 11:35

Папярэджанне дамашняга насілля

У рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння псіхолагамі Верхнядзвінскага ТЦСАН і УАЗ "Верхнядзвінская ЦРБ" праведзены прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах па пытанні папярэджання дамашняга насілля. Прысутныя азнаёміліся з асноўнымі прычынамі сямейных канфліктаў, асаблівасцямі функцыянавання "крызіснага" пакоя, псіхалагічным партрэтам ахвяры гвалту.

Распаўсюджаны інфармацыйна-тэматычныя буклеты, атрыманы адказы на зададзеныя пытанні.

З мэтай павышэння фінансавай пісьменнасці і прафілактыкі кіберзлачыннасці, для грамадзян "сярэбранага" ўзросту ў Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася сустрэча са спецыялістам ААТ "Белаграпрамбанка".

Харэаграфічны калектыў "Забава" Верхнядзвінскага ТЦСАН з танцавальным нумарам "Вальс франтавой медсястры" прыняў удзел у 19-м міжрэгіянальным фестывалі творчасці людзей з інваліднасцю "Зорка Надзеі". 

Старонка 24 з 60

Падпішыцеся на нашы навіны