Віртуальнае падарожжа «Маршрут пабудаваны: Рэспубліканскі заказнік» Асвейскі» прайшло для наведнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі Верхнядзвінскага ТЦСАН у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Т.Хадкевіча.
У рамках падвядзення вынікаў «тыдня нулявога траўматызму» ў Верхнядзвінскім ТЦСАН намеснікам дырэктара праведзены інструктаж, падчас якога спецыялісты паглыбілі веды ў сферы аховы працы, тэхніцы бяспекі, пажарнай бяспекі, працы з вогнетушыцелем і аказанні першай медыцынскай дапамогі, а таксама былі азнаёмленыя з уплывам змены клімату на бяспеку і гігіену працы.