У Верхнядзвінскім раёне працягваюцца віншаванні адзінокіх пажылых грамадзян, ветэранаў ВАВ і ветэранаў працы, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны з Навагоднімі і Каляднымі святамі. Адрасаты атрымліваюць віншаванні ад ТЦСАН, ветэранскай арганізацыі.
Прадстаўнікі Верхнядзвінскага ТЦСАН сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама прынялі ўдзел у акцыі "Пастаў свечку за ненароджанае немаўля", якая прайшла ў храме прападобнай Еўфрасінні Полацкай у в. Бароўка.
Добрай традыцыяй стала правядзенне Калядных сустрэч протаіерэем Валянцінам Вабішчэвічам у Верхнядзвінскім ТЦСАН.
Айцец Валянцін павіншаваў наведвальнікаў і спецыялістаў аддзялення ОСРАІ з Раством Хрыстовым, расказаў гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста, пра традыцыі свята, у сваю чаргу хлопцы расказалі вершы і праспявалі песні.
Напрыканцы сустрэчы айцец Валянцін уручыў наведвальнікам салодкія падарункі, пажадаў усім прысутным здароўя, цярпення і шчырай веры ў збаўчую сілу Хрыста.
Джэльтэльмены-валанцёры Верхнядзвінскага раёна прынялі ўдзел у абласным калядным міжпакаленчым балі "Калядная сімфонія", які адбыўся ў рамках дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы".
Напярэдадні Раства Хрыстова спецыялісты Вехнядзвінскага ТЦСАН прынялі ўдзел з выставай-продажам "Творы дабро" ў рабоце рэзідэнцыі Трэскуна Верхнядзвінскага.
Велізарнае захапленне ў гасцей свята выклікала шырокі асартымент прадстаўленых сувеніраў, а яшчэ большай папулярнасцю карысталася бяспройгрышная латарэя.