Напярэдадні дня работнікаў сацыяльнай службы адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 8-га класа ДУА «Верхнядзвінскай гімназіі імя І.А. Макеёнка», якія наведалі ОСРАІ Верхнядзвінскага ТЦСАН.
Мэтай мерапрыемства сталі знаёмства з працай установы і арыентацыя падрастаючага пакалення ў выбары будучай прафесіі!
Спецыялісты ў вобразе казачных герояў Дзеда Мароза і Снягуркі павіншавалі дома адзінокіх пажылых грамадзян і былых малалетніх вязняў канцлагераў з навагоднімі і каляднымі святамі і са шчырымі пажаданнямі шчаслівага Новага года, здароўя і даўгалецця ўручылі ім памятныя падарункі.
Сустрэчы з пажылымі людзьмі праходзяць у атмасферы ад сэрца да сэрца і часта становяцца лепшым навагоднім падарункам для адрасатаў добрых спраў.
У Верхнядзвінскім раёне працягваюць ушаноўваць прадстаўнікоў старэйшага пакалення ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы".
З цёплымі віншаваннямі і падарункамі адміністрацыя і прадстаўнікі ўстаноў раёна наведалі Валынецкую і Баркавіцкую бальніцы сястрынскага догляду, праявіўшы клопат і ўвагу да грамадзян "сярэбранага" ўзросту.
Напярэдадні Новага года ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН прайшло навагодняе свята "Навагоднія забавы".