З 8 па 17 красавіка 2024 года ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без насілля". Гэта сумеснае мерапрыемства Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі.
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі Верхнядзвінск сустракаў дэлегацыю Себежскага раёна Пскоўскай вобласці. Калектыў Верхнядзвінскага ТЦСАН прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, якія сімвалізуюць сяброўства, духоўную роднасць і дабрабыт нашых народаў.
ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна" заняў 2-е месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый Верхнядзвінскага раёна ў намінацыі "Лепшае прадпрыемства, установа, арганізацыя па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі" за 2023 год. На другой сесіі Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання старшыня райвыканкама Васіль Шылаў і старшыня райсавета Ірына Козел уручылі лаўрэатам конкурсу Дыпломы і грашовыя прэміі.
У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН адбылася сустрэча спецыялістаў па абслугоўванні прыватных кліентаў ААТ "Белаграпрамбанк" з наведвальнікамі аддзялення, былі закрануты вельмі цікавыя і актуальныя тэмы: