На базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй.
Супрацоўнікі аддзялення запрасілі да сябе педагогаў і бацькоў будучых выпускнікоў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Верхнядзвінскага раёна.
Для прысутных была праведзена аглядная экскурсія па аддзяленні.
Спецыялісты патлумачылі бацькам парадак залічэння ва ўстанову, а таксама расказалі аб сацыяльных паслугах, якія прадастаўляе ТЦСАН.
Беларусь памятае!
Успамінаючы Хатынь, мы гаворым аб тысячах вёсак па ўсёй краіне і іх жыхарах, па-зверску знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Калектыў Верхнядзвінскага ТЦСАН прыняў удзел у мітынгу "Памяць жыве...", прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, які прайшоў ля мемарыяла ахвярам фашызму ў в. Яніна Верхнядзвінскага раёна.
Псіхолаг Верхнядзвінскага ТЦСАН правяла псіхалагічны занятак з элементамі трэнінгу "Прафілактыка дэпрэсіі" са спецыялістамі ААТ "Белаграпрамбанк".
Асноўная мэта дадзенага занятку - навучыцца кіраваць стрэсамі і пазбягаць пастак дэпрэсіі.
У рамках інклюзіўнай працоўнай майстэрні "Краіна Таланталія", створанай на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН валанцёры сярэбранага ўзросту ў тэатралізаванай форме правялі для інвалідаў пазнавальнае мерапрыемства "Этыкет у нашым жыцці". Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з паняццямі этыкет, ветлівасць, правіламі этыкету, з роляй ветлівых слоў і іх ужытку ў жыцці.
Для супрацоўнікаў ТЦСАН і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага раёна адбылася пазнавальная сустрэча са спецыялістамі дзяржаўнага прадпрыемства "Стравіта".
Сустрэча дазволіла атрымаць інфармацыю аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі і назапашвальным страхаванні жыцця.
Многія супрацоўнікі зацікавіліся новай сістэмай страхавання і заключылі дамовы.