Грамадзяне "сярэбранага" ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН прынялі актыўны ўдзел у раённым фестывалі "залатой" творчасці "А ў сэрцы вясна!", у рамках Нацыянальнай стратэгіі "Актыўнае даўгалецце - 2030", дзе прадэманставалі свае творчыя захапленні.
У рамках правядзення рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам" у Верхнядзвінскім ТЦСАН праведзена прафілактычная гутарка з прадстаўніком РАНС, для сацыяльных работнікаў.
Абмяркоўваліся такія пытанні як правілы пажарнай бяспекі, праверка стану пячнога і электраацяплення, электраправодкі, наяўнасць і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У завяршэнні гутаркі работнік МНС прадэманстраваў тэматычны відэафільм.
Псіхолаг дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна" прыняла ўдзел у акцыі "Дом без гвалту".
Пры наведванні сем'яў уручаліся памяткі аб рабоце "крызіснага" пакоя і аб відах сацыяльных паслуг.
Памятайце: свет без гвалту пачынаецца ў вашым доме! Зробім яго бяспечным разам!
Памятныя мясціны - гэта даніна павагі працы і подзвігу тых, хто адстойваў свабоду, незалежнасць нашай Айчыны, а таксама абараняў родных і блізкіх у ваенны час.
Спецыялісты Верхнядзвінскага ТЦСАН прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Чысты помнік". Прывялі ў парадак помнік воінам-вызваліцелям, гэтак жа брацкую магілу: ачысцілі плітку да прылеглай тэрыторыі ад смецця, прыбралі сухое лісце, знішчылі пустазеллі і параслі.
Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў валанцёры Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі для грамадзян "сярэбранага" ўзросту і інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН гадзіну памяці "Генацыд. Успомніць усё. Памятаць кожнага".