Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН адбылася музычна-забаўляльная праграма "Табою, жанчына, зямля прыгожая!", сумесна з членамі грамадскіх аб'яднанняў ГА "БелАІ" і ГА "БелТІЗ".
Для прыгожай паловы чалавецтва гучалі шчырыя віншаванні, добрыя пажаданні, музычныя падарункі, жартоўныя конкурсы, займальныя віктарыны.
Работнікі філіялаў Верхнядзвінскага ТЦСАН у г.п. Асвея і аг. Бігосава напярэдадні цудоўнага свята 8 сакавіка імкнуцца стварыць сваім падапечным вясновы, радасны настрой, тым больш гэтаму спрыяе і цудоўнае надвор'е. Спецыялісты філіялаў наведалі былых малалетніх вязняў, якія знаходзяцца на абслугоўванні. Падарылі кветкі, павіншавалі іх з міжнародным жаночым днём, пажадалі здароўя, даўгалецця і больш сонечных дзён.
З 1 па 31 сакавіка 2024 года праводзяцца міжведамасныя рэйдавыя мерапрыемствы ў сем'і, якія патрабуюць павышанай увагі. Спецыялісты дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна" бяруць удзел у рэйдах, падчас якіх вядзецца інфармацыйна-тлумачальная работа, уручаюцца памяткі, буклеты з інфармацыяй аб рабоце крызіснага пакоя, атрыманні матэрыяльнай дапамогі.
У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН - гарачая пара. Наведвальнікамі і валанцёрамі "сярэбранага" ўзросту вырабляецца сувенірная прадукцыя, для нашых мілых жанчын. Сувеніры ўжо рэалізуюцца ва ўстановах адукацыі, гандлёвых пунктах горада.