cvr_admin

Напярэдадні памятнай даты, 35 - годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана,

у Верхнядзвінскім ТЦСАН прайшла сустрэча "Афганістан. Без права на забыццё" з ваярамі-афганцамі Ю. С. Венгерам і А. К. Шыманскім.

На мерапрыемстве гаварылі аб мужнасці і гераізме савецкіх воінаў, аб цяжкіх умовах, у якіх даводзілася ваяваць, аб дапамозе мясцоваму насельніцтву, спявалі песні і, вядома, ушанавалі памяць загінуўшых у гэтай вайне хвілінай маўчання!

Пра вайну казаць цяжка, але забываць пра яе, мы не маем права!

Грамадзяне "сярэбранага" ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН далучыліся да рэспубліканскага маладзёжнага інфармацыйна-асветніцкага праекта БРСМ "Паштоўка.Бел".

Выбіраемы будучыня РАЗАМ!!!

Чацвер, 08 Люты 2024 14:04

Сустрэча с псіхолагам

08.02.2024 года адбылася сустрэча работнікаў Верхнядзвінскага цэнтра культуры і народнай творчасці з псіхолагам дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" на тэмы: "Сэксуальны гвалт у адносінах да дзяцей" і "Прафілактыка сіндрому прафесійнага выгарання".

Псіхолагам дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна" праведзена прафілактычная гутарка з грамадзянамі пажылога ўзросту на актуальную тэму "Прафілактыка дамашняга насілля ў адносінах да пажылых людзей".

Памятайце: свет без гвалту пачынаецца ў нашым доме. Зробім яго бяспечным разам!

Наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі Верхнядзвінскага ТЦСАН наведалі ўрок мужнасці з чалавекам-легендай Аляксеем Талаем.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў, член Нацыянальнай параалімпійскай зборнай, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні, грамадскі дзеяч і шматдзетны бацька Аляксей Талай матывуе паўнацэнна жыць насуперак самым складаным жыццёвым выпрабаванням.

На памяць аб сустрэчы Спецыялісты нашага аддзялення падарылі Аляксею сувенір, зроблены ў майстэрні.

Старонка 42 з 60

Падпішыцеся на нашы навіны