Гэтай восенню 39 беларускіх дамоў-інтэрнатаў і тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымалі спецыяльна абсталяваны транспарт для забеспячэння мабільнасці інвалідаў і пажылых людзей. Максімальна функцыянальныя аўтамабілі на базе "Лада Гранта" распрацавалі і вырабілі на ААТ "Брэстмаш" па заказе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Сем з іх адправіліся ў Віцебскую вобласць, у тым ліку адзін - у Верхнядзвінскі раён.
ДУ «ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна» ў рамках Года міру і стварэння правёў конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы сацыяльны работнік», у якім прынялі ўдзел шэсць сацыяльных работнікаў.
Бог дапамагае рукамі людзей, і праваслаўнае валанцёрства лепшае таму пацверджанне. Жыццё паказвае, што праваслаўныя валанцёры бяруцца за самыя цяжкія фізічна і маральна віды дапамогі!
Валанцёры Верхнядзвінскага ТЦСАН дапамаглі навесці парадак на тэрыторыі царквы святой Ефрасінні Полацкай у д.Бароўка.
На базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН у рамках месячніка "чалавек з белым кіем" прайшла сустрэча з прадстаўніком ГА "БелТІЗ" па Верхнядзвінскім раёне на тэму: "правілы суправаджэння і этыка зносін з невідушчымі людзьмі для работнікаў у сферы сацыяльнага абслугоўвання".