Пашана і павага тым, каму мы абавязаны мірам на зямлі!
У рамках акцыі "Ад усёй душы" спецыялісты Верхнядзвінскага ТЦСАН і прадстаўнікі Дзярнавіцкага сельсавета павіншавалі з навагоднімі і каляднымі святамі Міхневіча Уладзіміра Пятровіча, ветэрана ВАВ, Усціновіч Зінаіду Лукінічну, непаўналетняга вязня, якой напярэдадні 9 акцыі.
З пажаданнямі моцнага здароўя, бадзёрасці духу і аптымізму, ім уручылі памятныя сувеніры і салодкія падарункі.
Ёсць у Верхнядзвінску незвычайнае месца - рэзідэнцыя Траскуна Верхнядзвінскага! Нягледзячы на моцныя маразы людзі імкнуцца пабываць у яго ў гасцях, нацешыцца атмасферай казкі! Вось і спецыялісты ТЦСАН штогод бываюць у гасцях у чароўнага персанажа з кірмашом-продажам "Твары дабро"!
Вырабы, якія вырабляюцца ў працоўных майстэрнях карыстаюцца попытам у гараджан. Асабліва актуальныя сімвалы 2024 года - драконы, выкананыя ў розных тэхніках.
Дорым разам цяпло сваіх сэрцаў і навагодні настрой.
У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" да марафону дабра далучыўся Верхнядзвінскі ТЦСАН, павіншаваўшы з надыходзячым Новым годам і Калядамі інвалідаў і адзінокіх грамадзян і падарыўшы ім цяпло, навагодні настрой і радасць.
Пажылыя людзі былі крануты ўвагай і шчыра рады і ўдзячныя за падораны святочны настрой.
На базе Верхнядзвінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі адбылося пераднавагодняе мерапрыемства "Новы год ля варот", якое было арганізавана для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН.
У рамках мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з работамі выстаўкі малюнкаў "Талентамі поўніцца зямля", творчымі работамі навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, выкананымі ў рамках тэматычных конкурсаў, прысвечаных навагоднім і калядным святам.
Перадсвяточны навагодні настрой на мерапрыемстве ствараўся ігравой праграмай і музычнымі нумарамі, якія дарылі прысутным навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Серпантын" Верхнядзвінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
У рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы", спецыялісты Верхнядзвінскага ТЦСАН павіншавалі сваіх падапечных - грамадзян "сярэбранага" ўзросту, навагодняй праграмай "Самы, самы, лепшы Новы год", дзе ўсё было напоўнена магіяй гэтага казачнага свята.
Святочную атмасферу стваралі Дзед Мароз і Снягурка і самі атрымальнікі сацыяльных паслуг.
Спявалі, танчылі, адгадвалі загадкі, вадзілі карагод, разыгрывалі вясёлыя сцэнкі, удзельнічалі ў гумарных конкурсах і проста весяліліся, атрымаўшы зарад добрага настрою.
Новы год - гэта час цудаў і чараўніцтва. Як жа прыемна ўсведамляць, што вакол нас шмат добрых, спагадлівых людзей, гатовых рабіць дабро і дарыць падарункі.