Новы год - самае доўгачаканае свята ў годзе, яго чакаюць усе - і дарослыя, і малыя, і вядома ж, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай, рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН.
Спецыялістамі аддзялення для нашых падапечных была падрыхтавана святочная праграма "Мы сустракаем Новы год". Гасцей свята зараджалі добрым настроем Дзед Мароз, Снягурачка, Баба Яга, якія падрыхтавалі для дзяцей цікавыя конкурсы, займальныя віктарыны, вясёлыя карагоды, сцэнкі.
Прыемным момантам святочнай праграмы стала віншаванне і салодкія падарункі ад старшыні ВРО РГА "Белая Русь": Тойранен Ірыны Іванаўны.
Няхай Новы год прынясе больш яркіх уражанняў і незабыўных эмоцый, мірнага неба і дабрабыту!
У навагоднія святы ўвагі заслугоўваюць не толькі дзеці, але і пажылыя грамадзяне.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя для пажылых людзей "Ад усёй душы" стартуе з 26 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года.
Своеасаблівы марафон добрых спраў пройдзе з мэтай праявы максімальнага клопату і ўвагі ў адносінах да старэйшага пакалення, а таксама ўцягвання школьнікаў і студэнтаў у пытанні аказання дапамогі і падтрымкі, развіцця міжпакаленчага фармату "ад дзяцей - пажылым людзям".
Спецыялісты Верхнядзвінскага ТЦСАН прынялі ўдзел з дабрачынным кірмашом-продажам "Творы дабро" ў адкрыцці рэзідэнцыя Дзеда Мароза - Траскуна Верхнядзвінскага, якая адбылася ў дэндрапарку. Арыгінальныя навагоднія сувеніры, тэматычныя мяккія цацкі, тапіарыі, бірулькі, навагодняя бяспройгрышная латарэя, дзе ніхто не мог застацца без сувеніра - усё гэта дадало настрою ў перадсвяточную атмасферу.
У Верхнядзвінскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адкрылася майстэрня дзеда Мароза.